Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі "Барыс" з Астаны — 6:2

Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі "Барыс" з Астаны — 6:2

5 кастрычніка на лёдзе "Мінск-Арэны" хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ прымалі "Барыс" з Астаны.

Гульня скончылася пераканаўчай перамогай мінскага клуба —  6:2 (0:1, 5:1, 1:0).

Першы перыяд адзначыўся толькі шайбай, якую Мартэн Сен-П'ер з "Барыса" забіў дынамаўцам. Затое ў другім перыядзе ў браму гасцей трапілі ажно пяць шайбаў. Адзначыліся Джанатан Чычу, Пол Шчыхура, Артур Гаўрус і двойчы — Мэт Элісан. І толькі адну шайбу Кітан Элербі здолеў забіць дынамаўцам.

А ў трэцім перыядзе літаральна за дзве хвіліна да фінальнага свістка Мэт Элісан закаціў шостую шайбу ў браму "Барыса". Такім чынам, форвард аформіў хэт-трык.

У Элісана гэта другі хэт-трык запар. Перад гэтым форвард 3 кастрычніка аформіў хэт-трык і прынёс мінчукам перамогу над омскім "Авангардам" — 4:2.

Хэт-трык Элісана прынёс мінскаму “Дынама” перамогу над “Авангардам” (відэа)

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі