Хакеісты з Бярозы засталіся без лядовай арэны (фота)

Хакеісты з Бярозы засталіся без лядовай арэны (фота)

У Бярозе на Брэстчыне без лёду прастойвае лядовая арэна, якую пабадавала ТАА "Трайпл". Яна завінавацілася за электраэнергію 500 мільёнаў "старых" рублёў.

Юныя хакеісты мясцовага клуба вымушаныя ездзіць у суседнія Івацэвічы на трэніроўку, піша tut.by. Між тым, хлопцы ўваходзяць у першую пяцёрку першынства Беларусі.

Але неўзабаве пачнецца новы сезон, і арэна ў Івацэвічах будзе для іх закрытая. Калі да 1 верасня сітуацыя не зменіцца, каманда можа прапусціць чарговы сезон.

Праблемы ў каманды пачаліся пасля таго, як яны ўзніклі ў кампаніі "Трайпл". У прыватнасці, заснавальнік "Трайпла" Юрый Чыж больш не спансіруе футбольную каманду першай лігі "Бяроза-2010", якая ўваходзіць у структуру мінскага "Дынама".

Занепакоеныя бацькі юных хакеістаў напісалі лісты ў аблвыканкам і Адміністрацыю прэзідэнта, але дакладнага адказу наконт будучыні каманды так і не атрымалі. Чым бліжэй да сезона, тым больш гульцоў сыходзіць у клубы з іншых гарадоў.

Намеснік старшыні райвыканкама Яўген Тарасюк, які курыруе спорт, паабяцаў бацькам хакеістаў, што сын Чыжа аб праблеме ведае і спрабуе яе вырашыць. На ўтрыманне арэны, па словах Тарасюка, трэба каля двух мільярдаў рублёў, але яны не запланаваныя ў бюджэце. Ён запэўніў, што з 1 верасня арэна будзе працаваць.

Хакеісты з Бярозы засталіся без лядовай арэны (фота)
Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі