Хакеры ўзламалі Instagram Камароўкі і патрабуюць 15 тысяч рублёў
Невядомыя асобы ўзламалі акаўнт Камароўскага рынку ў Instagram. З акаўнта рынку зніклі ўсе размешчаныя раней фатаграфіі. За яго аднаўленне патрабуюць 15 тысяч рублёў. Пра гэта піша tut.by са словаў начальніка аддзела сацыяльнага развіцця рынку Івана Ткачука.
Прадстаўнік рынку паспрабаваў правесці перамовы з узломшчыкамі: "Паслухай, ну будзь сябрам, вярні рахунак. Не дае мне кіраўніцтва грошай. Будзеш у Мінску, заходзь у госці, стол накрыю. Зразумей як чалавека — гэта душэўны некамерцыйны праект", — напісаў Ткачук.
Хакеры, аднак, адказалі адмоўна і дадалі, што старонку не адновяць, калі не будзе грошай.
Акаўнт у Instagram з'явіўся ў Камароўкі на пачатку 2016 года.
Фота: tut.by