Хакей: Італьянцы перамаглі французаў — 2:1
Гэта першая перамога гасцей з Апенінскай паўвыспы на чэмпіянаце свету па хакеі.
У першым перыядзе гульні яўнага лідара не было — абедзве каманды актыўна ішлі ў атакі. Толькі ў сярэдзіне другога перыяду французы адкрылі лік. Праз некалькі хвілін італьянцы сталі гуляць у большасці і скарысталіся становішчам, зраўняўшы лік.
Кропка ў змаганні была пастаўленая на самай апошняй хвіліне гульні, калі італьянцы ўсё ж здолелі закінуць шайбу ў браму супернікаў.
Фота: БЕЛТА.