Хакейную клюшку Лукашэнкі прадалі на аўкцыёне за 77,5 мільёна рублёў
Хакейную клюшку Аляксандра Лукашэнкі з аўтографам кіраўніка краіны прадалі з аўкцыёну за 77,5 мільёна рублёў. Уладальнік сувеніра пажадаў застацца невядомым, піша TUT.by. Грошы ад рэалізацыі лота пойдуць на рахунак сацыяльна-дабрачыннай арганізацыі “Каманда “Крыла Анёлаў”, якая дапамагае дзецям з цяжкой інваліднасцю і іх бацькам займацца спортам.
Клюшку з аўтографам Лукашэнка падараваў журналісту TUT.by Юрыю Міхалевічу, а той са згоды кіраўніка дзяржавы выставіў сувенір на дабрачынны аўкцыён.
“Каманда “Крылы Анёлаў” — гэта адзіная ў Беларусі спартовая арганізацыя, якая ўключае ў сябе фізічна здаровых бегуноў і дзяцей з цяжкой інваліднасцю. У забегах дарослыя пераадольваюць шматкіламетрвоыя дыстанцыі сваім ходам, а дзеці перасоўваюцца разам з імі на спецыяльных гоначных вазках.