Халезін: здымаць абутак перад тым, як стаць на лаву, — мая нацыянальная ідэя

Халезін: здымаць абутак перад тым, як стаць на лаву, — мая нацыянальная ідэя

11 лютага ў эфіры Еўрарадыё — рэжысёр, драматург, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, выканаўчы дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.


2020 год стаў для беларусаў годам адкрыццяў. Яны адкрылі для сябе сваіх суседзяў і прыемнасць дваровых сустрэч, яны адкрылі для сябе пачуццё павагі і годнасці, знайшлі свае сімвалы і са здзіўленнем пабачылі, колькі побач з імі жыве таленавітых суайчыннікаў. Што яны культурная нацыя і гэтай іх культурай захапляецца ўвесь свет. Беларусы адкрылі для сябе існаванне за мяжой вялікай беларускай дыяспары, а дыяспара — гонар беларусам звацца. А яшчэ беларусы зразумелі, што наперадзе ў іх доўгі і цяжкі шлях па гэтай дарозе адкрыццяў. Які яны абавязкова пройдуць, перакананы Мікалай Халезін. 


Пра тое, ці зразумелі беларусы сваю віну ў тым, як яны жылі апошнія 26 гадоў, ці не збочаць яны з гэтай дарогі адкрыццяў і што для нас азначаюць культура і мова, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікалаем Халезіным.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі