Хэштэгу споўнілася 10 гадоў
Хэштэгу споўнілася 10 гадоў. Ён з’явіўся ў Twitter для таго, каб навесці там парадак, каб звязаць паміж сабой паведамленні на адну і тую ж тэму. “Краты” 23 жніўня 2007-га прапанаваў выкарыстоўваць для гэтых мэтаў амерыканец Крыс Месіна. Спачатку Twitter гэтую ідэю не падтрымаў. Спатрэбілася два гады, каб стала зразумела, што гэта было памылковае рашэнне. З 2009-га “краты” сталі звычайным інструментам сацыяльнай сеткі, піша dw.com.
Дарэчы, Месіна не запатэнтаваў сваё вынаходніцтва. “Зарабляць грошы на хэштэгу не ўваходзіла ў мае планы. Хэштэг нарадзіўся ў інтэрнэце і не павінен належыць нікому. Мне хапае задавальнення ад таго, што я бачу, якой папулярнасці дамогся мой пацешны маленькі “хэш”, — кажа ён.
Фота: АР