ХК "Дынама-Мінск" выдаткоўвае на кантракты гульцоў амаль 13 мільёнаў долараў
Мінскі хакейны клуб "Дынама" выдаткоўвае на кантракты гульцоў амаль 13 мільёнаў долараў за год. Пра гэта паведаміў сайт championat.com, які прыводзіць звесткі пра заробкі ў клубах КХЛ.
Паведамляецца, што мінскі клуб выдаткоўвае на заробкі хакеістаў больш за 10 мільёнаў долараў за год. Яшчэ 2,5 мільёна долараў прыпадае на бонусы.
Самы багаты клуб Заходняй канферэнцыі КХЛ — санк-пецярбургскі СКА: там спартоўцам за год выдаюць амаль 39 мільёнаў долараў. Самая сціплая ў Заходняй канферэнцыі — каманда рыжскага "Дынама": хакеістам плацяць каля шасці мільёнаў долараў.