Хлопца, які забіў сякерай каханую, асудзілі на 20 гадоў калоніі

Хлопца, які забіў сякерай каханую, асудзілі на 20 гадоў калоніі

Хлопец, які забіў сякерай каханую дзяўчыну, бліжэйшыя 20 гадоў правядзе за кратамі калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такі прысуд 14 сакавіка абвясціў Гомельскі абласны суд, інфармуе БЕЛТА. Маладога чалавека прызналі вінаватым у забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю.

Сама трагедыя адбылася 30 жніўня 2016 года. Дзяўчына была ў гасцях у свайго хлопца, і паміж імі пачалася сварка. Раз'юшаны юнак схапіў сякеру і не менш за 30 разоў стукнуў ёй дзяўчыну. Яна памерла ад атрыманых траўмаў.

Пасля забойства малады чалавек адправіў бацькам забітай і знаёмым СМС з тэкстам: "Насці больш няма".

У сваім апошнім слове гамяльчук папрасіў прабачэння ў родных: "Не ведаю, што на мяне знайшло. Даруйце мне, калі ласка. Яна мне сніцца дагэтуль".

Акрамя 20 гадоў у калоніі малады чалавек павінен выплаціць пацярпеламу боку маральную кампенсацыю ў 100 тысяч рублёў.

Дарэчы, суд вынес больш жорсткі прысуд, чым прасіла абвінавачанне. Пракурор прасіў прысудзіць яму 18 гадоў пазбаўлення волі. Бацькі забітай дзяўчыны настойвалі на 25 гадах пазбаўлення волі і па 50 тысяч рублёў кампенсацыі кожнаму.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны або апратэставаны ў вызначаным законам парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі