Хлопчык патануў у канаве на падворку дома

Як паведамляе БелаПАН, дзіця, якому ў верасні споўнілася б два гады, прыехала ў вёску з Мінска з бацькамі наведаць бабулю. Увечары маці пайшла ў дом за сродкам ад камароў, хлопчык заставаўся на ганку. Калі праз пару хвілін маці выйшла з дома — яго ўжо не было.

Сваякі кінуліся шукаць дзіця, і знайшлі ўжо мёртвым у дрэнажнай канаве. Канава глыбінёй каля метра праходзіць па падворку.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі