“Хопіць усяго 5 штрафаў”. У Беларусі абвяшчаюць вайну экскурсаводам-нелегалам

Фота: bdz.by
Фота: bdz.by

Як пазбавіцца ад нелегальных экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, якія праводзяць у Беларусі экскурсіі без абавязковай атэстацыі? Прадстаўнікі турбізнесу скардзяцца і на мясцовых канкурэнтаў, і на нелегалаў з Расіі, Польшчы і Літвы. Нярэдка яны прывозяць экскурсійныя групы і распавядаюць ім пра нашу зямлю, як пра частку сваёй тэрыторыі. 13 лістапада Мінтурызму агучыць свае прапановы наконт экскурсійнай дзейнасці. Гаворка пойдзе ў тым ліку і пра спосабы пакарання нелегалаў.

 

Ці з'явіцца ў Беларусі Tourist Police?

“Хватит всего 5 штрафов”. В Беларуси объявляют войну экскурсоводам-нелегалам

“Атэставаныя экскурсаводы ведаюць, што падчас экскурсіі яны павінны мець пры сабе бэйдж — гэта самае прыкметнае адрозненне атэставанага спецыяліста ад неатэставанага, — расказвае Еўрарадыё кансультант дэпартамента па турызме МСіТ Марына Масташова. — У цяперашняй рэдакцыі палажэння аб прафесійнай атэстацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў паказана, што, акрамя бэйджа, спецыяліст павінен мець з сабой дадатак да пасведчання аб атэстацыі, дзе пазначаныя экскурсіі, па якіх ён атэставаны. Калі чалавек праводзіць экскурсію, якой там няма, ён парушае заканадаўства”.

На думку спецыяліста, каб караць парушальнікаў, трэба прадумаць сістэму штрафаў і спосабы кантролю. У некаторых краінах за мяжой экскурсаводамі-нелегаламі займаецца турыстычная паліцыя (Tourist Police). У Беларусі пакуль яе няма. Не прыдуманае і рашэнне дадзенай праблемы.

“Пакуль мы яшчэ толькі абмяркоўваем гэтае пытанне, — кажуць у дэпартаменце. — Калі нам удасца дамовіцца, у будучыні да ажыццяўлення кантролю нелегальнай турыстычнай дзейнасці можна было б прыцягнуць супрацоўнікаў дэпартамента па турызме, упраўленняў спорту і турызму гарадскіх і раённых выканкамаў, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства ўнутраных спраў, іншых зацікаўленых”.

 

“Нядаўна асабіста чуў, як Віцебск назвалі рускім горадам”

Большасць экскурсаводаў, з якімі ўдалося паразмаўляць Еўрарадыё, задаволеныя, што дзяржава нарэшце звярнула ўвагу на праблему. І гаворка тут не толькі пра канкурэнцыю, але і пра руплівае стаўленне беларусаў да сваёй гістарычнай спадчыны.

“Хватит всего 5 штрафов”. В Беларуси объявляют войну экскурсоводам-нелегалам

“Нядаўна асабіста чуў, як Віцебск назвалі рускім горадам, і з падобнымі скажэннямі фактаў даводзіцца сутыкацца часта, — распавёў нам экскурсавод і гісторык Сяргей Бусько. — Ёсць вельмі актыўныя людзі, якія прыязджаюць з Літвы, Польшчы і Расіі, якія распавядаюць свой пункт бачання гістарычных падзей на нашай зямлі. Калі яны называюць Беларусь сваёй тэрыторыяй, гэта супярэчыць нашай нацыянальнай палітыцы, таму іх дзейнасць неабходна спыняць”.

Сяргей Бусько сумняваецца, што ў Беларусі з'явіцца турыстычная міліцыя як асобнае падраздзяленне, таму што да нас пакуль не прыязджае столькі турыстаў, як, напрыклад, у ЕС.

“Хватит всего 5 штрафов”. В Беларуси объявляют войну экскурсоводам-нелегалам
Фота: bazo.ru

На яго думку, штрафаваць трэба аматараў-краязнаўцаў, якія не маюць бэйджаў, не выдаюць чэкі за паслугі, якія не плацяць падаткі, але бяруць плату за экскурсіі.

“Ніхто не забараняе хадзіць па горадзе і паказваць знаёмым, які ён прыгожы, — лічыць экскурсавод. — Дакладна не варта выпісваць штрафы людзям, якія распавядаюць сябрам пра Брэсцкую крэпасць або абмяркоўваюць сляды абстрэлаў Холмскай брамы. Пытанне менавіта ў экскурсіях. Ёсць месцы, дзе іх павінны праводзіць толькі прафесіяналы. Хатынь — мемарыяльны комплекс, у якога ёсць правілы наведвання, зафіксаваныя ў статуце. Там напісана, што экскурсіі ў мемарыяльным комплексе праводзяць або супрацоўнікі Хатыні, альбо атэставаныя тут экскурсаводы. Тыя, хто не хоча карыстацца іх паслугамі, могуць узяць даведнік і хадзіць з ім”.

Экскурсавод Вольга Гардзюніна таксама нармальна ставіцца да людзей, якія знаёмяць з мясцовымі славутасцямі сваіх сяброў ці родных. Гісторыяй краіны яна захапілася яшчэ да таго, як атрымала прафесію. Натуральна, калі прыязджалі госці, як і ўсе, хадзіла з імі і распавядала пра ўсё, што ведала.

“Хватит всего 5 штрафов”. В Беларуси объявляют войну экскурсоводам-нелегалам
Фота: nn.by
“Хватит всего 5 штрафов”. В Беларуси объявляют войну экскурсоводам-нелегалам

“Не думаю, што ўсё, пра што я казала, яны прымалі за безумоўную ісціну, — смяецца Вольга. — Сёння мяне больш хвалююць тыя, хто чытае артыкулы ў інтэрнэце, а потым, называючы сябе класнымі краязнаўцамі ці "мінсказнаўцамі", водзяць экскурсіі і перашкаджаюць нам працаваць. Да такіх стаўлюся адназначна негатыўна. А так, прайсціся па горадзе, паказаць людзям цікавыя месцы — чаму не?”

 

Замежныя экскурсаводы наносяць шкоду?

Вольга асцерагаецца, што, калі ў Беларусі ўсё ж такі пачнуць штрафаваць нелегалаў, санкцыі закрануць у большай ступені мясцовых парушальнікаў, а не замежных экскурсаводаў. Хоць, на яе думку, менавіта замежнікі наносяць большую шкоду, падносячы гісторыю са сваёй званіцы.

“Хватит всего 5 штрафов”. В Беларуси объявляют войну экскурсоводам-нелегалам
Ілюстрацыя: belaruspartisan.by

“Хацелася б, каб у Міністэрстве спорту і турызму больш клапаціліся пра гэта, а не пра тое, каб вылоўліваць і штрафаваць сваіх. Турыстычны рынак Беларусі даўно сфармаваўся, усе і так ведаюць, чаго чакаць адзін ад аднаго. Добрага экскурсавода бачна заўсёды, і людзі з большай ахвотай звернуцца да прафесіянала. Іншае пытанне — калі прыязджаюць замежнікі ў суправаджэнні свайго экскурсавода, які можа нагаварыць што заўгодна”.

Што тычыцца кантролю, спецыяліст прыводзіць у прыклад калег з Вільні, якія, западозрыўшы нелегала, тут жа паведамляюць пра гэта ў адпаведныя органы. На яе думку, беларускія экскурсаводы наўрад ці будуць гэтым займацца, “але ёсць Нацыянальнае агенцтва па турызме, ёсць Дэпартамент па турызме МСіТ, пры якіх можна было б стварыць спецыяльны кантралюючы орган”.

 

Ці заплаціць штраф чалавек, які павёз сяброў у Хатынь?

Іншыя экскурсаводы, з якімі нам удалося пагутарыць, распавядаюць, што ўжо даўно паміж сабой абмяркоўваюць, як можна пазбавіцца ад нелегалаў, але прыйсці да адзінага меркавання не могуць. Некаторыя непакояцца, што пасля змены заканадаўства штрафаваць пачнуць усіх без разбору.

“Хватит всего 5 штрафов”. В Беларуси объявляют войну экскурсоводам-нелегалам
Фота: belarus.nemiga.info

“Пакуль ніякіх рашэнняў няма, але ўсё павінна адбывацца з пункту гледжання здаровага сэнсу, — рэагуюць на гэта ў Дэпартаменце МСіТ. — Калі правяраючыя — адэкватныя людзі, яны пацікавяцца ў вашых спадарожнікаў, хто вы ім, і разбяруцца, гуляеце вы ці праводзіце экскурсію, за якую атрымалі грошы. Сучасны чалавек даволі празрысты. Нават па яго сацыяльных сетках, прапановах і рэкламе ўласнай дзейнасці ў інтэрнэце лёгка зразумець, чым ён займаецца. Для тых, хто ўмее выводзіць на чыстую ваду, не будзе праблемы ва ўсім разабрацца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі