Лукашэнка: Магілёў — горад не только беларускі, але і рускі

Фота: president.gov.by
Фота: president.gov.by

У пятніцу, 12 кастрычніка, перад пленарным пасяджэннем V Форуму рэгіёнаў у Магілёве прайшла сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

"Як і дамаўляліся, мы цвёрда выконваем запланаванае ў пачатку года", — запэўніў Лукашэнка. Ён таксама падкрэсліў, што цяперашняя сустрэча для лідараў дзвюх саюзных дзяржаў не апошняя ў 2018-м годзе. Запланаваны перамовы ў рамках міжнародных самітаў у Астане і Маскве.

Лукашэнка цёпла павітаў Пуціна ў Магілёве, піша president.gov.by. Ён адзначыў, што гэты горад не толькі беларускі, але і рускі, паколькі знаходзіцца побач з расійскай мяжой на ўсходзе Беларусі.

"Заўсёды рады бачыць вас тут, — сказаў Лукашэнка. — Многае зроблена для гэтага Форуму рэгіёнаў. Прыязджайце ў любы час".

Пуцін падзякаваў кіраўніку Беларусі за запрашэнне, а таксама за прадметную арганізацыю сумеснай працы на форуме. Ён упэўнены, што мерапрыемствы і вынікі сустрэч на форуме будуць вельмі карысныя. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі падкрэсліў, што рэалізацыя дамоўленасцей на вышэйшым узроўні можа стаць паспяховай толькі тады, калі дапаўняецца эфектыўнай працай на рэгіянальным узроўні.

"Прамых і эфектыўна арганізаваных кантактаў сапраўды вельмі шмат", — адзначыў ён.

Пуцін таксама звярнуў увагу на добраўпарадкаванне Магілёва. Ён назваў горад прыгожым, адзначыўшы ў гэтым плане заслугі яго кіраўніцтва.

Нагадаем, што напярэдадні з'явілася навіна пра тое, што Расія на адзін год ўводзіць забарону на экспарт у Беларусь светлых і цёмных нафтапрадуктаў, а таксама звадкаванага вуглевадароднага газа (ЗВГ). Яна пачне дзейнічаць з лістапада 2018 да канца 2019 года. Гэтую інфармацыю пацвердзіў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі