Хто заменіць актораў Купалаўскага — “тэатралы” з АМАП?

Хто заменіць актораў Купалаўскага — “тэатралы” з АМАП?

З тэатра імя Янкі Купалы звольніліся 58 супрацоўнікаў — сярод іх 36 акцёраў. Такім чынам “купалаўцы” выказалі сваю пазіцыю як наконт звальнення з пасады дырэктара тэатра Паўла Латушкі, так і наконт дзеянняў улады пасля 9 жніўня. На знак салідарнасці з калегамі супрацоўнікі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі не распачалі запланаваны з 18 жніўня новы сезон. Пра перанос на невызначаны тэрмін спектакляў заявіў Сучасны мастацкі тэатр.

На што спадзяюцца акцёры і рэжысёры, звальняючыся з тэатраў ці адмяняючы пачатак тэатральнага сезона? Хто заменіць іх у тэатры, і куды пойдуць яны самі? Што рабіць у такой сітуацыі аматарам тэатра, і што ў бліжэйшым будучым чакае тэатральнае жыццё сталіцы?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць народная артыстка Беларусі, актрыса тэатра імя Янкі Купалы Зоя Белахвосцік і дырэктар і мастацкі кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра Уладзімір Ушакоў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі