Хтосьці купіў адразу 6 буйных беларускіх тэлеграм-каналаў
Беларускія тэлеграм-каналы / t.me/BelarusTelegram
Адразу 6 буйных беларускіх тэлеграм-каналаў аказаліся ў адных руках. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў групе "Беларуский телеграм" і чатах, дзе абмяркоўваюцца навіны лакальнага сегменту ТГ.
Пра здзелку вядома няшмат. Гаворка ідзе пра каналы "Беларусь сейчас" (№5 па аўдыторыі, 139,7 тысячы падпісчыкаў), "Беларусь говорит" (№7, 113,5 тысячы), "Беларусь без цензуры" (№8, 81,3 тысячы), "ЧП Беларусь" (№9, 80,8 тысячы), "VIRUS Belarus" (№14, 62,6 тысячы), "Беларусь 24/7" (№22, 50,9 тысячы). У асноўным гэта свежыя каналы, створаныя вясной і выгадаваныя "на продаж" на хвалі хайпу вакол каранавіруса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.