Хуліган, які паказаў порна: Пароль высвеціўся на экране

Падазраваным з'яўляецца 20-гадовы малады чалавек. Як паведамляла Еўрарадыё, інцыдэнт адбыўся 12 жніўня. Па факце публічнай дэманстрацыі порнароліка была распачатая крымінальная справа.



Затрыманы прызнаўся, што пароль для кіравання экранам яму прадыктаваў сябрук, які аднойчы пабачыў яго на дысплеі будынка. "Малады чалавек вырашыў пацешыцца і запусціў порнаролік са свайго працоўнага месца", — цытуе інфармацыю паліцыі сайт tengrinews.kz.



Хлопца выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Яму пагражае альбо вялізны штраф, альбо да двух гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, у панядзелак стала вядома, што за порнаролік, паказаны сёлета на БелМузТВ, відэаінжынер атрымаў 2 гады калоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі