Хутчэй жывы: паўночнакарэйскія СМІ паказалі фота задаволенага Кім Чэн Ына
Радасны Кім Чэн Ын / rodong.rep.kp
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын ўпершыню за 20 дзён з'явіўся на публіцы. Партыйная газета Rodong Sinmun кіруючай Працоўнай партыі Паўночнай Карэі апублікавала фатаграфіі вясёлага кіраўніка краіны Кім Чэн Ына з адкрыцця завода па вытворчасці угнаенняў. Такія ж фатаграфіі з'явіліся ў Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва КНДР.
Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын не з'яўляўся на публіцы каля 20 дзён, з 11 красавіка. Ён нават прапусціў ўрачыстую цырымонію з нагоды гадавіны з дня нараджэння Кім Ір Сена ўпершыню за доўгія гады.
Канал CNN паведамляў, што ён знаходзіцца ў цяжкім стане пасля аперацыі на сэрцы, якую яму зрабілі ў пачатку красавіка. А кіраўнік ганконгскай спадарожнікавай тэлесеткі Цын Фэн і зусім заявіў, што Кім Чэн Ын памёр. Але афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі не з'явілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.