“Ідэальны шторм”: беларусы паміж рэпрэсіямі і вайной
Андрэй Казакевіч і Павел Баркоўскі / Еўрарадыё
Беларусь і Польшча з’яўляюцца даўнімі суседзямі і маюць шмат стасункаў. Пры гэтым разуменне грамадскай сітуацыі, публічнай думкі і асноўных сацыяльных тэндэнцый у кантэксце падзей беларускага пратэсту і расійскай агрэсіі супраць Украіны — пытанне не толькі (сама)дыягностыкі, але і фактар пабудовы новай палітыкі ў дачыненнях паміж народамі.
Беларусы ў 2020 і 2022 годзе: што змянілася ў пратэсных настроях падчас рэпрэсій і з пачаткам вайны, як мяняецца грамадства? Беларусь у цэнтры геапалітычнага супрацьстаяння: якія актуальныя палітычныя тэндэнцыі і выклікі стаяць перад грамадствам, уладай, дэмакратычнай апазіцыяй? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць дырэктар інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч і філосаф Павел Баркоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.