ІFPI забараніла Лане дэль Рэй паказаць песні, што не ўвайшлі ў новы дыск

Лана дэль Рэй змясціла на Youtube набор фрагментаў песень, якія былі напісаныя для яе новага альбома "Ultraviolence", але не ўвайшлі ў яго. Троххвілінны відэаролік уключаў урыўкі шасці кампазіцый. Аднак ролік быў выдалены ў сувязі са скаргай на парушэнне капірайту з боку Міжнароднай федэрацыі фанаграфічнай індустрыі (ІFPI). Лэйблы зноў настойваюць на сваім праве вырашаць, якія з нявыдадзеных кампазіцый артыст можа выкладаць у Сеціва, якія не.


Афіцыйна пласцінка "Ultraviolence" выйдзе 13 чэрвеня. Праўда, цягам апошніх дзён яе можна ўжо знайсці на торэнтах. Прадзюсарам лонгплэя выступіў Дэн Аўэрбах з гурта The Black Keys.

Паводле zvuki.ru

Фота: afisha.bigmir.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі