Іх норавы: ботакс для вярблюдаў, экстрадыцыя Асанжа і небяспека маркетынгу вайны

Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Раскажам пра кнігу за 400 тысяч долараў, уручэнне Нобелеўскай прэміі міру і пра тое, што складана і небяспечна быць Джуліянам Асанжам.

 

Прагрэс без свабоды — як малако без каровы

Філіпінска-амерыканскай журналістцы Марыі Рэса і галоўнаму рэдактару расійскай "Новой газеты" Дзмітрыю Муратаву сёння ўручылі Нобелеўскую прэмію міру.

Сёння, атрымліваючы прэмію, Муратаў працытаваў нобелеўскую прамову акадэміка Сахарава. А потым гаварыў ад сябе — пра тое, што пад уплывам агрэсіўнага маркетынгу вайны людзі прывыкаюць да думкі пра яе дапушчальнасць.

Их нравы: ботокс для верблюдов, экстрадиция Ассанжа и опасность маркетинга войны
Нобелеўская прэмія / AP

Муратаў гаварыў пра многае. Нам падалося, сваёй прамовай ён паспрабаваў нас пераканаць — не дайце зачараваць сябе вайной.
 

Права на зброю

Адзін кангрэсмен-рэспубліканец з Кентукі — вялікі прыхільнік права на нашэнне зброі. Ён апублікаваў фота сям'і, у руках у кожнага — нават у дзяцей — была зброя. Подпіс гаварыў, маўляў, усе яны былі б не супраць атрымаць яшчэ больш зброі пад ялінку.

За фота яго раскрытыкавалі. Амерыканскі актывіст Фрэд Гутэнберг у адказ на здымак кангрэсмена апублікаваў фота сваёй дачкі Джэймі. Чатырнаццацігадовая дзяўчына загінула пры стральбе ў школе ў 2018 годзе.

"Той, хто страляў у мічыганскай школе, і яго сям'я таксама здымалі фота накшталт вашага", — напісаў бацька Джэймі.

 

Асанжу зноў пагражае экстрадыцыя

Джуліяна Асанжа зноў могуць экстрадаваць у ЗША. Двое суддзяў Высокага суда ў Лондане пастанавілі, што экстрадыцыя магчымая. Умова: Штаты павінны даць гарантыі, што Асанжу забяспечаць чалавечыя ўмовы ўтрымання — і да суда, і пасля.

Их нравы: ботокс для верблюдов, экстрадиция Ассанжа и опасность маркетинга войны
Джуліян Асанж / Frank Augstein / AP

Юрысты могуць абскардзіць гэта рашэнне. Інакш стваральніка Wikileaks могуць аддаць Вашынгтону на працягу найбліжэйшых тыдняў.
 

Як зарабіць на кнігах

Хто сказаў, што на літаратуры не зарабіць? Можна зарабіць нават на чытанні літаратуры. Першае выданне гісторыі пра "Гары Потэра" ў цвёрдым пераплёце прадалі з аўкцыёну больш чым за 400 тысяч еўра. Аўкцыённы дом заявіў, што цяпер гэта афіцыйна самы дарагі камерцыйна апублікаваны мастацкі твор ХХ стагоддзя.

У "Гары Потэра", як мы ведаем, сем частак, удзельнікі аўкцыёну могуць не хаваць таблічкі.

 

Ботакс для вярблюдаў

Скандал на вярблюджым конкурсе прыгажосці: сорак вярблюдаў дыскваліфікавалі за ботакс і іншыя забароненыя прыёмчыкі.

Конкурс праходзіць у Саудаўскай Аравіі. Гэта галоўнае мерапрыемства фестывалю вярблюдаў караля Абдул-Азіза. Цяпер растлумачым, чаму ўдзельнікі ідуць на ўсё дзеля перамогі: прызавы фонд складае 66 млн долараў.

Их нравы: ботокс для верблюдов, экстрадиция Ассанжа и опасность маркетинга войны
Вярблюд / pixabay

Каб не дапусціць несумленнай канкурэнцыі, спецыялісты аглядаюць удзельнікаў нават з дапамогай рэнтгена і ўльтрагуку.

Арганізатары гэтага фестывалю, зрэшты, не толькі патрацяцца на прыз для ўладальніка вярблюда-пераможцы, але і змогуць падзарабіць. Чакаецца, што ў кожны дзень фестывалю яго пляцоўку будуць наведваць да 100 тысяч турыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі