Іх норавы: трэвэл-хаос, віртуальная імша, прабачэнні перад Меган і супертэлескоп

Кароткі агляд сусветных навінаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навінаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Зразумела, вы ўсё яшчэ ўчытваецеся ў новую рэдакцыю Канстытуцыі, якую вось-вось выставяць на рэферэндум. Адарвіцеся — і мы забавім вас падборкай навін з усяго свету.
 

Трэвэл-хаос

У пачатку тыдня па ўсім свеце вырасла колькасць адмененых авіярэйсаў. І гэта ў разгар святаў!

Па звестках спецыялізаванага вэб-сайта FlightAware, у панядзелак было адменена больш за 1,4 тыс. рэйсаў. Больш за іншых пацярпелі пасажыры, якія накіроўваліся ў ЗША і Кітай. Авіякампаніі ЗША заяўляюць, што прычынай збою сталі станоўчыя тэсты на COVID у экіпажаў.

У цэлым жа за час доўгіх калядных выходных, якія стартавалі ў пятніцу, ужо адмянілі больш за 8 тыс. рэйсаў. Гэта не вельмі вялікі адсотак ад агульнай колькасці рэйсаў, але вы самі разумееце — гаворка пра святочныя выходныя.
 

Джо Байдэн віртуальна пабываў на імшы

Амерыканскі прэзідэнт вядомы сваім сур'ёзным стаўленнем да каранавіруса. А яшчэ ўсе ведаюць, што Байдэн — вернік-каталік.

 

Байдэн вучыць: калі вы цалкам прышчапіліся і выконваеце меры перасцярогі, святкуйце спакойна

Але сёлета ён наведаў службу каталіцкага Раства ў віртуальным фармаце. Пакуль не разгуляўся "омікрон", амерыканскі прэзідэнт рэгулярна хадзіў на імшу. А сёлета вырашыў праявіць асцярожнасць і абараніць сябе і блізкіх.
 

Тэлескоп узляцеў

Ракета з супертэлескопам на борце паляцела ў космас. Гэты праект каштаваў НАСА 10 млрд долараў. І расцягнуўся на пятнаццаць гадоў!

Тэлескоп завуць "Джэймс Уэб". Гэтае імя другога кіраўніка НАСА, які ўзначальваў агенцтва ў часы місіі "Апалон" — адным словам, знакавая фігура.

І тэлескоп знакавы. BBC перакладае яго функцыю з мовы навукоўцаў на мову старонніх назіральнікаў. Тэлескоп здольны разгледзець аб'екты, размешчаныя на адлегласці да 13,5 млрд светлавых гадоў. Гэта значыць, з дапамогай "Джэймса Уэба" мы нарэшце зможам зазірнуць у самыя далёкія куткі Сусвету. У тым ліку аддаленыя ў часе!
 

Брытанскі таблоід папрасіў прабачэння

На першай паласе выйшла выбачэнне ад імя брытанскага таблоіда The Mail on Sunday на адрас Меган Маркл. Гэта канец судовай цяжбы.

Усё пачалося яшчэ ў канцы 2019 года. Тады таблоіды пісалі пра тое, што герцагіня Сасекская не мае зносін са сваім бацькам. Брытанскае выданне апублікавала вытрымкі з ліста Меган бацьку: ён асабіста перадаў гэты ліст журналістам.

Их нравы: тревел-хаос, виртуальная месса, извинения перед Меган и супертелескоп
Меган и прынц Гары / Londisland - YouTube

Меган падала ў суд: яна заявіла, што цытаты, прыведзеныя ў газеце, парушаюць яе аўтарскае права. Суддзі сталі на бок герцагіні — некалькі разоў.

"Нягледзячы на тое што гэтая перамога — гэта прэцэдэнт, асабліва важна тое, што цяпер мы досыць адважныя калектыўна, каб змяніць індустрыю таблоідаў, якая прымушае людзей быць жорсткімі і здабываць выгаду з хлусні і болю, якія яны ствараюць", — рэзюмавала Меган.
 

Няма дарогі дадому

Гэта не пра рэлакацыю, а пра супергерояў. Фільм "Чалавек-павук. Няма дарогі дадому" стаў першай карцінай, якая сабрала ў пандэмію больш за мільярд долараў у сусветным пракаце.

Для такіх уражальных збораў хапіла нейкіх 12 дзён. Гэтаксама хутка справіліся толькі "Зорныя вайны. Абуджэнне сілы". А перасягнулі гэты поспех толькі "Мсціўцы". Толькі тады не было пандэміі!

Чалавек-павук ва ўсіх сэнсах дэманструе, што немагчымае магчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі