Іх норавы: як запамінаць людзей, калі ты Брэд Піт, і чым запомніцца Джонсан?

Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

У гэтым аглядзе Брэд Піт расказвае, што рабіць, калі ў вас дрэнная памяць на твары. Ілан Маск параўноўвае рэальнасць і раманы Оруэла. Борыс Джонсан сыходзіць з пасады прэм'ера Вялікабрытаніі, але працягвае кіраваць урадам. А фанат цягнікоў з Францыі знаходзіць на мяжы з Беларуссю вагоны ад легендарнага "Усходняга экспрэса", апетага Агатай Крысці.

Усе гэтыя навіны ў адным месцы можна паслухаць толькі на Еўрарадыё. Няма часу чытаць? Слухайце нас на любой зручнай платформе.

 

Нумар 10 сыходзіць, але застаецца

Борыс Джонсан застанецца выконваць абавязкі прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі да верасня, але гонка за права стаць новым прэм'ерам ужо пачалася, піша ВВС.

Хто можа стаць галоўным кансерватарам каралеўства? Першая кандыдатура — экс-міністр па пытаннях "брэксіту" Стыў Бэйкер. Ён кажа, што разглядае магчымасць балатавацца. Матыў сур'ёзны: людзі яго папрасілі.

Яшчэ адзін кандыдат — Том Тугендхат. Ён ужо апублікаваў свой зварот у брытанскай газеце The Telegraph. Заклікаў абапірацца на дасягненні Джонсана ў пытанні адносін з Украінай, паабяцаў знізіць падаткі і наогул прапанаваць "новыя ідэі".

Их нравы: как запоминать людей, если ты Бред Питт, и чем запомнится Джонсон
Борыс Джонсан / акаўнт flickr прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі

Балатавацца плануюць дзейны генеральны пракурор і, магчыма, некалькі міністраў, якія паўсталі супраць Джонсана ў гэтыя дні.

Некаторыя торы, дый апазіцыйныя палітыкі заклікаюць Джонсана сысці з пасады не чакаючы восені, але дзе там! Пасля таго як дзясяткі мяцежных міністраў з яго кабінета ў лічаныя дні пакінулі свае пасады, Джонсан гэтаксама хутка запоўніў вакантныя месцы. Але паабяцаў, што астатнія месяцы не будзе выступаць з прапановамі вельмі ўжо радыкальных змен.

Радыкальнага на перыяд кіравання Джонсана было досыць. Гэта цяпер вы гаворыце пра яго галоўным чынам таму, што ён часцей за іншых палітыкаў прыязджае ў Кіеў. Але, калі на тое, гэта той самы прэм'ер, які паабяцаў і вывеў каралеўства з ЕС. І брытанцы запомняць яго за гэта.

 

Усё пад кантролем

Інжынер Марк Андрысен напісаў у твітар, што, гледзячы на падзеі ў свеце, разумее: Оруэл, калі на тое, быў аптымістам. Не паспеў твітар засумаваць і зарэфлексаваць, як у каментары прыйшоў Ілан Маск. І сказаў: ды ну не, у свеце ўсё не так дрэнна. Вось хіба што маштабы сачэння ў 2022 годзе не мог сабе ўявіць нават Оруэл.

А вось Маск лічыць, што ў свеце ўсё не так дрэнна

"Усходні экспрэс" на мяжы з Беларуссю

У Польшчы на самай мяжы з Беларуссю выявілі вагоны "Усходняга экспрэса". Таго самага транс'еўрапейскага цягніка, білет на які сто гадоў таму быў прыкметай раскошнага жыцця. Таго самага цягніка, які апісала ў адным са сваіх дэтэктываў Агата Крысці.

І гісторыя шукальніка гэтых вагонаў не менш цікавая, чым сам дэтэктыў. Яе пераказвае CNN.

Такім чынам, вялікі фанат цягнікоў француз Артур Метэталь глядзеў чарговае відэа на ютубе — і раптам заўважыў у куце кадра падазроныя вагоны характэрнага цёмна-сіняга колеру. Відэа было загружана ананімна, але на скрыншоце ўдалося разабраць назву станцыі: Малашэвічы. Артур узяўся за расследаванне.

Метэталь не проста фанат цягнікоў — ён працаваў над доктарскай дысертацыяй па гісторыі "Усходняга экспрэса". І спрабаваў высветліць, колькі вагонаў гэтага саставу ўсё яшчэ існуюць, у якім яны стане і каму належаць. І вядома ж, ён паехаў у Малашэвічы.

Тут, недалёка ад беларускай мяжы, ён знайшоў адразу трынаццаць вагонаў "Усходняга экспрэса".

"Гэта як знайсці скарб!" — дзеліцца француз.

Их нравы: как запоминать людей, если ты Бред Питт, и чем запомнится Джонсон
Так выглядае адзін з тых самых вагонаў / Xavier Antoinet

Увесь дэкор унутры вагонаў быў цэлы. Метэталь кажа, што час унутры спыніўся. Заходзіш — і ты ў 20-х. Магчыма, да 2024 года гэтыя вагоны запусцяць у настальгічны рэтра-рэйс па маршруце Парыж — Стамбул.

Зрэшты, для беларусаў і простая паездка на цягніку праз беларуска-польскую мяжу можа быць цалкам сабе настальгічным рэйсам.

 

Брэд Піт не пазнае вас у твар

Вам давядзецца нагадаць, дзе вы пазнаёміліся і калі бачыліся апошні раз. І гэта не таму, што Брэд Піт такі шкоднік: проста актор дыягнаставаў у сябе прозапагнозію. Гэта хвароба, якая перашкаджае запамінаць твар. У гэтым ён прызнаўся ў інтэрв'ю GQ.

Піт з усіх сіл імкнецца запомніць новых людзей, пазнаць іх у твар, запамінае прычоску і водар парфумы — але твары выпадаюць з памяці. Піту сорамна, людзі лічаць яго адчужаным і паглыбленым у сябе. А ён проста не можа іх успомніць.

Сёння пятніца, і калі ў вас у графіку запланаваны выхад у свет, цяпер вы ведаеце апраўданне на выпадак магчымых нязручных сітуацый. З гэтымі ведамі адпускаем вас у выходныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі