Іх норавы: бой Маска з Цукербергам, Неймар і яго дзяўчына абгаварылі ўмовы здрад

Кароткі агляд сусветных навін. Магчымыя флэшбэкі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін. Магчымыя флэшбэкі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Развіццё тэхналогій змяніла свет так, што аб'ём навін кожны дзень павялічваецца ў разы, і ўсачыць за ўсім вельмі складана. Але мы кожны тыдзень збіраем для вас усё важнае і публікуем у выглядзе дайджэсту. Таму, калі едзеце ў маршрутцы на лецішча або стаіце ў пятнічным заторы, чытайце наш традыцыйны агляд сусветных навін, якія нарабілі шуму ў свеце, але засталіся незаўважанымі ў Беларусі.

Ілан Маск выклікаў Марка Цукерберга на бой у клетцы, той пагадзіўся

“У мяне ёсць выдатны прыём, які я называю "морж". Я проста кладуся зверху на свайго праціўніка і нічога не раблю", — заявіў Маск. У адказ Цукерберг напісаў: "Назаві месца". Маск напісаў: "Актагон (васьмівугольнік) у Вегасе".

Віртуальныя нападкі пачаліся праз тое, што гендырэктар Meta (якой належыць Facebook і Instagram) абвясціў пра стварэнне аналагу Twitter (належыць Маску). А ў інтэрнэце пачаўся сапраўдны кашмар. Прадстаўнік кампаніі Meta сказаў Бі-бі-сі, што "інфанагода не патрабуе тлумачэння".

Дайшло да таго, што давялося ўмяшацца маці Ілана Маска. Яна забараніла яму біцца з Маркам Цукербергам.

Мэй Маск адмяніла бой мільярдэраў і прапанавала пабіцца не ў актагоне, а ў крэслах. Пераможа той, хто будзе смяшнейшы. Сын у адказ паставіў смайлік.

У Польшчы невядомая хвароба забівае катоў: жывёліна слабее на вачах, смяротнасць высокая

У Польшчы распаўсюджваецца незразумелае захворванне сярод катоў, якое характарызуецца неўралагічнымі і рэспіраторнымі сімптомамі. Узровень смяротнасці высокі, і ветэрынары спрабуюць разабрацца ў прыродзе гэтай хваробы.

Их нравы: бой Маска с Цукербергом, Неймар и его девушка обговорили условия измен

Бяздомны кот / unsplash.com

Сярод сімптомаў, выяўленых у катоў, адзначаюцца гіперглікемія, апатыя, скаванасць канечнасцяў, дыхавіца, нераўнамернасць зрэнак, курчы, эпілептычныя прыпадкі, зніжэнне насычэння крыві кіслародам і гіпакаліемія. Гэтае захворванне назіраюць як у маладых і здаровых, так і ў пажылых жывёл, незалежна ад таго, знаходзяцца яны на вуліцы ці ў хатніх умовах.

Пакуль незразумела, што з'яўляецца патагенным фактарам. У ветэрынарных установах праводзяцца ўскрыцці памерлых катоў, а лабараторныя ўзоры адпраўляюць на далейшы аналіз.

Газета Wyborcza апісвае выпадак захворвання на невядомую хваробу ў раёне Макотуў у Варшаве: мясцовая сям'я заўважыла, што іх кот аслабеў, а яго вочы пачалі апухаць. Жывёліну адвезлі ў ветэрынарную клініку. У наступныя гадзіны ў ката з'явіліся іншыя сімптомы: ён перастаў есці, яму было цяжка адкрыць рот і нават стаць на лапы.

Праз чатыры дні барацьбы за жыццё гадаванца ён памёр ад рэспіраторнай недастатковасці. Паводле ўладальнікаў, захворванне было падобнае да кашэчай версіі COVID-19.

Галоўны ветэрынарны ўрач заявіў, што дакладна сказаць нічога цяпер нельга: неабходныя лабараторныя даследаванні.

Медыяхолдынг Bild заменіць 200 супрацоўнікаў штучным інтэлектам

Пішам гэтую навіну і адчуваем нейкую трывогу…

Як піша газета Frankfurter Allgemeine Zeitung, медыяхолдынг Bild у Германіі прыняў рашэнне звольніць 200 супрацоўнікаў рэдакцыі, якіх заменяць штучным інтэлектам. Гэта датычыць фотарэдактараў, работнікаў друкаванай вытворчасці, карэктараў, сакратароў і рэдакцыйных дырэктараў, бо іх абавязкі будуць выконвацца "з дапамогай штучнага інтэлекту і аўтаматызаваных працэсаў".
 

Их нравы: бой Маска с Цукербергом, Неймар и его девушка обговорили условия измен

Вытворчасць газет / unsplash.com

Планы медыяканцэрна выклікалі крытыку з боку Саюза журналістаў Германіі (DJV), які папярэдзіў пра негатыўныя наступствы скарачэння персаналу. Арганізацыя адзначыла, што такі крок не толькі мае грамадскую небяспеку, але і эканамічна неразумны.

У лютым генеральны дырэктар кампаніі "Аксель Шпрынгер-Ферлаг", Маціяс Дэпфнер абвясціў пра намер ператварыць выдавецтва ў цалкам лічбавую медыякампанію. Ён выказаў упэўненасць, што ШI і яго інструменты, такія як ChatGPT, могуць зрабіць незалежную журналістыку лепшай, чым калі-небудзь раней, ці нават замяніць яе. На яго думку, у хуткім часе ШІ будзе лепш за журналістаў выконваць задачу збору інфармацыі. 

"Выкарыстоўваць прэзерватыў, не цалаваць каханак у вусны і захоўваць асцярожнасць у сваіх сувязях” — дамоўленасць Неймара з яго дзяўчынай пра здрады

Бразільскі футбаліст Неймар узгадніў са сваёй цяжарнай каханай Брунай Б’янкардзі тры ўмовы, пры выкананні якіх ён можа спаць з іншымі дзяўчатамі. Паводле інфармацыі крыніцы таблоіда Em Off, яны ўключаюць у сябе наступныя пункты: Неймару належыць захоўваць асцярожнасць у сваіх сувязях, ён мусіць выкарыстоўваць прэзерватыў і не цалаваць каханак у вусны.
 

Их нравы: бой Маска с Цукербергом, Неймар и его девушка обговорили условия измен

Нэймар і яго цяжарная дзяўчына / instagram.com

У красавіку стала вядома, што маладая пара чакае папаўнення ў сям'і. Б'янкардзі падзялілася фатаграфіямі ў сваім акаўнце ў Instagram, на адной з якіх Неймар пяшчотна цалуе яе жывот. Для Неймара гэта будзе другое дзіця: у яго ўжо ёсць сын ад папярэдніх адносін, які нарадзіўся ў 2011 годзе.

Эксперты: пасажыры затанулага батыскафа "Тытан" памерлі "бязбольна"

Сумны фінал гісторыі: увечары 22 чэрвеня берагавая ахова ЗША паведаміла пра выяўленне неапазнаных абломкаў у зоне пошукаў батыскафа "Тытан". Батыскаф знік чатыры дні таму падчас спробы апускання да патанулага лайнера" Тытанік", які ляжыць на дне Атлантычнага акіяна ўжо 111 гадоў.

Праз некалькі гадзін кампанія-аператар субмарыны OceanGate Expeditions паведаміла, што яе экіпаж прызнаны загінулым. Пасажыры батыскафа, абломкі якога былі знойдзеныя 22 чэрвеня ў Атлантыцы, загінулі "бязбольна", паведаміў тэлеканал CNN.

Их нравы: бой Маска с Цукербергом, Неймар и его девушка обговорили условия измен

Глыбакаводныя здымкі «Тытаніка» / unsplash.com

Паводле прафесара Міжнароднага ўніверсітэта Флорыды Эйлін Марыі Марці, разбурэнне корпуса апарата адбылося "неймаверна хутка", усяго за долю мілісекунды. Паводле экспертаў, малаімаверна, што ўдасца знайсці целы загінулых.

"Увесь аб'ект абрынецца раней, чым людзі ўнутры нават зразумеюць, што ёсць праблема", — сказала CNN Айлін Марыя Марці, былы афіцэр ВМС і прафесар Флорыдскага міжнароднага ўніверсітэта. "Так ці іначай, сярод мноства спосабаў, якімі мы можам памерці, гэты бязбольны".

Паводле яе слоў, на глыбіні, на якой ляжыць "Тытанік", ціск складае 3800 кілаграмаў на квадратны сантыметр — гэта ў некалькі сотняў разоў больш за ціск, які мы адчуваем на паверхні.

На борце "Тытана" было пяць чалавек: заснавальнік OceanGate Стоктан Раш, французскі прафесійны акванаўт Поль-Анры Наржале, брытанскі мільярдэр Хэміш Хардынг, а таксама брытанскі бізнесовец з пакістанскімі каранямі Шахзада Давуд і яго 19-гадовы сын Сулейман.

Улады заявілі, што будуць шукаць целы пасажыраў, а таксама працягнуць даследаванне марскога дна ў надзеі знайсці больш інфармацыі пра прычыны выбуху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі