Ілан Маск заплаціць $20 млн і выйдзе з савета дырэктараў Tesla
Ілан Маск, якога раней абвінавацілі ў махлярстве, заключыў дасудовае пагадненне з наглядным органам: ён заплаціць штраф у 20 мільёнаў долараў і на тры гады сыдзе з пасады старшыні савета дырэктараў Tesla, але захавае сваю пасаду генеральнага дырэктара і зможа не прызнаваць сваёй віны.
Амерыканская Камісія па каштоўных паперах і біржах мяркуе, што Маск наўмысна ўвёў у зман інвестараў, калі размясціў твіты пра свой намер зрабіць Tesla непублічнай кампаніяй, але свій намер не рэалізаваў, перадае BBC.
7 жніўня кіраўнік кампаніі-вытворцы электрамабіляў Tesla напісаў у Твітары, што хоча змяніць форму яе ўласнасці і зрабіць непублічнай (каб яна не гандлявалася на біржы). Пры гэтым Маск назваў кошт, па якім кампанія магла б выкупіць акцыі ў мінарытарыяў — па 420 долараў за акцыю. Гэтая сума была на 20% большай за рынкавы кошт.
Пасля гэтага паведамлення каштоўныя паперы Tesla падаражэлі, аднак потым іх кошт знізіўся і стаў яшчэ меншым, чым быў раней. Затым ён паабяцаў выкупіць акцыю ў тых, хто захоча іх прадаць. Пазней высветлілася, што сродкаў на гэта Маск не меў, а гаворка ішла пра дамоўленасці з фондам у Саудаўскай Аравіі. На Маска падалі ў суд многія акцыянеры, якія страцілі мільёны долараў, гуляючы на паніжэнні.