I'll be back: пра Джонсана, Кітай, выбары, каліноўцаў — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Галоўнымі міжнароднымі палітычнымі падзеямі мінулага тыдня сталі навіна пра магчымае вяртанне ва ўладу Борыса Джонсана (а потым пра яго адмову вяртацца) і вынікі з’езда кампартыі Кітая, які пакінуў ва ўладзе таварыша Сі Цзіньпіна. Але не заставалася па-за ўвагай сітуацыя на фронце ва Украіне і роля ў расійскай вайне Беларусі. Дакладней, лукашэнкаўскага рэжыму, які гэтай сваёй ролі не заўважае і актыўна разважае пра… выбары 2024 года, змены ў выбарчае заканадаўства і структуру Усебеларускага народнага сходу.
Ці варта нам акцэнтаваць увагу на вяртанні Джонсана і кансервацыі ва ўладзе Сі Цзіньпіна? На каго разлічаная чарговая хлусня Лукашэнкі пра дэмакратычныя выбары, сустрэчу з кіраўніцтвам СБУ? Чаму Кіеў не разрывае дыпламатычных адносінаў з Мінскам, навошта робіць з палка Каліноўскага палітычнага актара і як гэта змяняе раскладку ў структуры дэмсіл? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым у штотыднёвай аналітычнай праграме з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.