Імпарт у межах Мытнага саюза могуць абмежаваць
Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Як перадае interfax.by, заява прагучала на сустрэчы Пуціна з прадпрымальніцкай супольнасцю ў Варонежы.
Па яго словах, Беларусь, Казахстан і Расія абмяркоўваюць пытанні абмежавання імпарту ў межах Мытнага саюза. Прычым гэтыя абмежаванні не павінны супярэчыць прынцыпам Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Па словах прэзідэнта Расіі, "такія варыянты магчымыя".
Нагадаем, што з трох чальцоў Мытнага саюза толькі Расія з'яўляецца сябрам СГА.
Фота — obozrevatel.com