Імя Паўла Шарамета з'явіцца на мемарыяле Музея навінаў у ЗША

Імя Паўла Шарамета з'явіцца на мемарыяле Музея навінаў у ЗША

На мемарыяле Музея навінаў (Newseum) у Вашынгтоне з'явіцца імя забітага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета, паведамляе "Беларускі партызан".

Урачыстая цырымонія пройдзе 5 чэрвеня. На мемарыял дададуць імёны 14 журналістаў, якія загінулі ў 2016 годзе ў розных краінах свету — у Афганістане, Бразіліі, Індыі, Іраку, Лівіі, Мексіцы, Сірыі ды Самалі. У іх ліку будзе і Павел Шарамет. 

З улікам новых прозвішчаў мемарыял музея будзе налічваць імёны 2285 загінулых журналістаў і работнікаў СМІ з 1837 года.

Журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года пры выбуху яго аўтамабіля ў цэнтры Кіева. Ні выканаўцы, ні заказчыкі гэтага злачынства пакуль не знойдзеныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі