Індывідуальную гонку этапу Кубка свету ў мужчын выйграў нарвежац Ёханэс Бо

Індывідуальную гонку этапу Кубка свету ў мужчын выйграў нарвежац Ёханэс Бо

У шведскім Эстэрсундзе сёння прайшла індывідуальная гонка сярод мужчын на этапе Кубка свету па біятлоне. Першае месца заваяваў нарвежац Ёханэс Бо. Ён не зрабіў ніводнага промаху і прайшоў 20 кіламетраў за 52 хвіліны 27,5 секунды. 

Срэбра дасталося французу Квенціну Фіёну Мае, а бронза — Мартэну Фуркаду

У беларускай зборнай найлепшы вынік паказаў Сяргей Бачарнікаў, які з шасцю промахамі заняў 74-е месца (+8.31,8).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі