Інфармацыя пра гвалт у дачыненні да Эдуарда Бабарыкі не пацвердзілася

Віктар і Эдуард Бабарыка / t.me/viktarbabarykaofficial 
Віктар і Эдуард Бабарыка / t.me/viktarbabarykaofficial 

Інфармацыя пра гвалт у дачыненні да Эдуарда Бабарыкі не пацвердзілася. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі штаба прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі.

"Сёння да яго былі дапушчаныя адвакаты, з ім усё ў парадку. Таксама сёння адвакаты павінны сустрэцца з Віктарам Бабарыкам", — гаворыцца ў телеграм-канале Віктара Бабарыкі.

Прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда, які адначасова з'яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы, затрымалі 18 чэрвеня па "справе Белгазпрамбанка". Зараз яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Старшыня Камітэта дзяржкантролю Іван Церцель заявіў, што Бабарыка-старэйшы быў арганізатарам супрацьпраўнай дзейнасці, спрабаваў ўздзейнічаць на сведкаў, схаваць сляды раней учыненых злачынстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі