Інфармацыйная вайна: ад Прыднястроўя да "рэвалюцыі TikTok" — эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё

Павел Усаў / Еўрарадыё

Расійская прапаганда падае вынікі апублічанага факту праслухоўвання нямецкіх ваенных як перамогу Расіі і спадзяецца, што такім чынам спыніць нават размовы пра пастаўкі нямецкіх ракет Украіне. Адначасова працягваючы разгойдваць сітуацыю ў Малдове. Партнёр Крамля, беларускі рэжым, пачаў актыўна рыхтавацца да "прэзідэнцкіх выбараў" 2025 года і "рэвалюцыі TikTok". Да чаго рыхтуюцца беларускія дэмсілы ва ўсёй сваёй разнастайнасці, пакуль незразумела.

Як на бяспеку ў нашым рэгіёне ўплывае "скандал з праслухоўваннем" і падзеі ў Прыднястроўі? З якімі выклікамі рыхтуецца сустрэцца лукашэнкаўскі рэжым у 2025 годзе? Як на змены вакол нас і ўнутры беларускага грамадства рэагуюць дэмсілы? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі