Інфляцыя працягвае расці. Якія тавары і паслугі падаражэлі ў кастрычніку
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў свежую статыстыку па інфляцыі. За верасень яна склала 0,9%. Гадавы ж паказчык павялічыўся да 10,5%. Месяц таму ён складаў 10,2%.
У кастрычніку, як і ў верасні, больш за ўсё падаражэла харчаванне — на 1,4%. Аднак інфляцыя запаволілася ў параўнанні з мінулым месяцам. Тады яна была 2,1%. Нехарчовыя тавары за кастрычнік падаражэлі на 0,6%, а паслугі — на 0,4%.
Што падаражэла ў кастрычніку больш за ўсё
Больш за ўсё выраслі цэны на сезонную гародніну — агуркі і памідоры. Першыя дадалі ў цане аж 65,81%, другія — 43,22%. Папаўзлі ўгору цэны на бульбу, дадаўшы 7,11%.
Ёсць і тое, што значна патаннела. Напрыклад, цытрусавыя — на 11,71%.
З нехарчовых тавараў выраслі цэны на некаторы абутак, прычым летні. Таксама падаражэлі пісьмовыя і камп'ютарныя сталы — на 7,16%.
Сярод паслуг узляцеў тарыф на карыстанне ліфтам — на 62,28%. Таксама на 12,24% падаражэла ацяпленне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.