Інфляцыя ў Беларусі да лета можа знізіцца да 4% — ЕАБР
Паводле вынікаў 2022 года інфляцыя ў Беларусі склала 12,8% / sb.by
Інфляцыя ў Беларусі зніжаецца, адзначаюць у Еўразійскім банку развіцця. Паводле вынікаў студзеня гадавая інфляцыя склала 12% г/г, а ў снежні яна была 12,8% г/г.
На запаволенне росту цэн ўулываюць кантроль за цэнаўтварэннем і слабы спажывецкі попыт, лічаць у банку. Гэтыя фактары і абумовяць далейшае запаволенне інфляцыі — аж да 4% паводле вынікаў другога квартала 2023 года.
Адна да канца года цэны зноў пачнуць расці хутчэй — адновіцца ўнутраны попыт, а дэзынфляцыйны ўплыў цэнавага рэгулявання скароціцца. У ЕАБР прагназуюць, што паводле вынікаў 2023 года інфляцыя ў Беларусі складзе 8%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.