“Рост коштаў, пагаршэнне якасці жыцця”. У Беларусі чакаецца дэвальвацыя
Перспектыва / freepik.com
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю спрабуе знізіць рызыку ўключэння ў рэестр “недабрасумленных” кампаній, якія не змогуць выканаць умовы тэндэра праз дэвальвацыю беларускага рубля. Гэта вынікае з пастановы, апублікаванай на нацыянальным прававым партале 14 лютага.
— Ці сведчыць гэта пра тое, што чыноўнікі ўсур'ёз разглядаюць магчымасць дэвальвацыі?
— Беларускі рубель прывязаны да кошыка валют, — тлумачыць Еўрарадыё навуковы супрацоўнік BEROC Алег Мазаль. — Асноўная рызыка дэвальвацыі абумоўленая ў першую чаргу рызыкай дэвальвацыі расійскага рубля, ад якога ў істотнай ступені залежыць курс нацыянальнай валюты. Дэвальвацыя расійскага рубля абумоўленая неабходнасцю расійскага ўрада фінансаваць вайну, бо дэвальвацыя дапамагае падвысіць паступленне падаткаў, у першую чаргу ПДВ. Таму ініцыятывы па скарачэнню магчымасцяў неяк зарабляць на дэвальвацыі — гэта падрыхтоўка ў першую чаргу да дэвальвацыі ў Расіі. А паколькі беларускі рубель прывязаны да расійскага ў даволі вялікай частцы, то гэта таксама будзе перакладацца на яго і будзе дэвальвацыя беларускай нацыянальнай валюты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.