Інфляцыя ў Беларусі паводле вынікаў года можа скласці 14% — Мінэканомікі

Інфляцыя ў Беларусі паводле вынікаў 2008 года можа скласці прыблізна 14%. Пра гэта паведаміла намеснік міністра эканомікі Таццяна Старчанка. Яна прызнала, што выйсці на прагнозныя параметры інфляцыі (6—8%) адназначна не атрымаецца.

Як паведамлялася раней, інфляцыя ў Беларусі за першае паўгоддзе склала 7,3%. З агульнага прыросту інфляцыі 3,4% прыпадае на прырост цэнаў на харчаванне, 2,2% — на павелічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.

Асноўнымі прычынамі інфляцыі ва ўрадзе называюць знешнія фактары: сусветныя тэндэнцыя падаражання энергарэсурсаў і харчавання. Варта зазначыць, што яшчэ ў чэрвені кіраўніцтва Мінэканомікі заяўляла пра намер прымаць антыінфляцыйныя меры, каб звесці рост цэнаў да мінімуму паводле вынікаў года і ўкласціся ў 9—10%.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі