Інфляцыя ў Беларусі з пачатку 2016 года склала 4,8%

Інфляцыя ў Беларусі з пачатку 2016 года склала 4,8%

Індэкс цэн на тавары і паслугі ў лютым 2016 года ў параўнанні са студзенем вырас на 2,9%, са снежнем 2015 года — на 4,8%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Што да базавага індэксу спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне коштаў на асобныя тавары і паслугі, што зведваюць уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у лютым у параўнанні са студзенем вырас на 1,6%, са снежнем мінулага года — на 3,1%.

У лютым 2015-га ў параўнанні са студзенем цэны на харчовыя тавары выраслі ў сярэднім на 2,1%, нехарчовыя тавары — на 1,4%, паслугі — на 7,5%, да снежня 2015-га — на 3,6%, 2,6% і 11,8% адпаведна.

Як вядома, прагноз інфляцыі на 2016 год складае не больш за 12%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі