Інфляцыя ў Беларусі запаволілася, але з'явілася рызыка росту цэн у будучыні
У Беларусі расце рызыка адкладзенага росту цэн у будучыні / ganc-chas.by
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў лістападзе запаволілася да 13,3% (з 15,2% год да года ў кастрычніку). На гэта ўплывае некалькі фактараў, кажуць у Еўразійскім банку развіцця.
Па-першае, "у дынаміцы спажывецкіх цэн працягнулі выяўляцца эфекты ўвядзення новай сістэмы цэнавага рэгулявання". Дадатковым фактарам, які тармозіць рост коштаў, зрабіўся слабы ўнутраны попыт. Меншым стаў уплыў і валютнага курсу — пасля ўмацавання беларускага рубля да расійскага.
"У цэлым эфект ўзмацнення жорсткасці цэнавага рэгулявання на інфляцыю аказаўся больш значным у параўнанні з першапачатковымі чаканнямі", — адзначаюць у банку. Эксперты прагназуюць у сувязі з гэтым, што гадавы рост цэн у найбліжэйшыя месяцы працягне запавольвацца. Але адначасова расце і рызыка адкладзенага росту коштаў у будучыні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.