Інфляцыя ў Венесуэле за мінулы год склала каля 1 700 000%

Інфляцыя ў Венесуэле за мінулы год склала каля 1 700 000%

За 2018 год інфляцыя ў Венесуэле склала каля 1 700 000%. Пра гэта паведаміў кіраўнік камітэта па фінансах Нацыянальнай асамблеі (парламента) Рафаэль Гусман, перадае ТАСС. Нагадаем, што парламент Венесуэлы знаходзіцца пад кантролем палітычнай апазіцыі.

"З такім паказчыкам Венесуэла ўвайшла ў лік трох краін з самай высокай інфляцыяй у сусветнай гісторыі", — напісаў Гусман у сацсетках. Такія паказчыкі ён назваў вынікам дзейнасці тых, хто "ўзурпуе ўладу і не прапаноўвае рашэнняў для выхаду з крызісу".

Апошнія некалькі гадоў Венесуэла перажывае востры сацыяльна-эканамічны крызіс. Гэтыя зацягнутыя цяжкасці вядуць да актыўнай эміграцыі венесуэльцаў. Паводле ацэнкі Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, з краіны ўжо выехалі больш за 3 мільёны чалавек.

Тым часам урад на чале з прэзідэнтам Нікаласам Мадурам не прызнае, што краіна перажывае гуманітарны крызіс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі