Інфляцыя за сакавік у Беларусі склала 0,4%

Інфляцыя за сакавік у Беларусі склала 0,4%

За сакавік 2019 года індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі вырас на 0,4%. Ад пачатку года інфляцыя склала 2,6%, інфармуе Белстат.

Харчовыя тавары за сакавік у параўнанні з лютым сталі каштаваць даражэй на 0,4% (ад пачатку года падаражэлі на 2,9%). Цэны на нехарчовыя тавары ў параўнанні з лютым выраслі на 0,6% (ад пачатку года — на 1,6%). А вось кошты на паслугі ў сакавіку інфляцыя не закранула (ад пачатку года яны павялічыліся на 3,5%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі