Інфляцыя за студзень 2017 года склала 0,9%
Інфляцыя ў Беларусі за студзень 2017 года склала 0,9%. Пра гэта паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Кошты на харчовыя тавары за мінулы месяц выраслі на 1,2%, на нехарчовыя — 0,8%, на паслугі — 0,3%.
Дарэчы, у параўнанні са студзенем 2016-га інфляцыя склала 9,5%. Кошты на харчовыя тавары за год выраслі на 10,1%, на нехарчовыя — 6,3%, на паслугі — 13,5%.