Instagram запусціў кнопку "ігнараваць"

Instagram запусціў кнопку "ігнараваць"

Instagram запусціў кнопку "ігнараваць" (у англійскай версіі — mute). Яна дазволіць схаваць пасты і гісторыі карыстальнікаў, не адпісваючыся ад іх, інфармуе meduza.io.

Актываваць новую функцыю можна праз націсканне на значок "..." у правым верхнем куце фота карыстальніка ці ў яго профілі. Таксама праз профіль можна гэты рэжым адключыць. Дарэчы, схаваны акаўнт не атрымае паведамленне пра гэта.

Карыстальнік Instagram пасля актывацыі рэжыму "ігнараваць" працягне атрымліваць паведамленні, калі ён быў адзначаны на фота ці згаданы ў каментарыях схаванага ім акаўнта. Ён зможа паглядзець здымкі гэтага акаўнта ў яго профілі.

Функцыі, якія дазваляюць часова ці назаўжды схаваць са стужкі навінаў пасты канкрэтнага карыстальніка, ёсць у Twitter і Facebook.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі