Інтэрпол абвясціў Дзмітрыя Яраша ў міжнародны вышук
Паведамленне аб гэтым размешчана на сайце міжнароднай арганізацыі.
Лідар украінскай арганізацыі "Правы сектар" абвешчаны ў міжнародны вышук з ініцыятывы Расіі. Яраша вінавацяць у "публічных закліках да тэрарызму".
Нагадаем, што Следчы камітэт Расіі яшчэ ў сакавіку завочна выставіў Ярашу абвінавачванне ў публічных закліках да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі. Следчыя палічылі, што ў сваіх выступах Яраш публічна заклікаў антырасійскія сілы да экстрэмісцкіх дзеянняў і тэрору на тэрыторыі Расіі. У рамках гэтай справы Басманны суд Масквы завочна даў санкцыю на арышт лідара "Правага сектара".
Фота — з сайта Інтэрпола