InZhest. Так пра што ж распавядае спектакль “…Пасля” (фотарэпартаж)
Учора ў межах міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва "Панарама" адбыўся спектакль “…Пасля” тэатра Інжэст. Растлумачыць пластычныя палотны Вячаслава Іназемцава не бярэцца ніхто, нават яго акцёры
З-за памылкі ў раздрукаванай праграме фестывалю, мы з нашым фатографам Таранцінам прыехалі ў ДК Чыгуначнікаў на гадзіну раней за пачатак спектакля. Нас здзівіла тое, што ўжо ў гэты час у фае ДК было шмат людзей, якія выкупалі загадзя замоўленыя квіткі. Асабіста мне заўсёды здавалася, што цікавасць да тэатральнага мастацтва адчуваюць нямногія людзі ў нашым горадзе. Варта прызнаць, я памылялася. На пастаноўцы Іназемцава не было вольных месцаў!
Інжэст славіцца неймавернай адданасцю акцёраў тэатру і рэжысёру. Нам прыйшлося адчуць гэта на ўласнай шкуры, таму што раз'юшаны Вячаслаў Іназемцаў раптам забараніў журналістам працаваць на спектаклі, выставіўшы ахоўнікам аднаго са сваіх вучняў. Доўгімі перамовамі нам давялося прарывацца ў залу, што к нас, вядома ж, атрымалася, і гэтаму мы былі неймаверна рады.
Варта некалькі слоў сказаць пра саму пастаноўку. "…Пасля". Гэта спектакль, дзеянне якога адбываецца, у асноўным, на пажарнай заслоне сцэны. Акцёры граюць у “клетках” заслоны, дзіўным чынам будуючы жывы дыялог з візуальным шэрагам, які падрыхтаваў Мацвей Сабураў ( гурт “ПЛАТО”) і музычным суправаджэннем, над якім вельмі ўдала папрацаваў Віталік Артыст (гурт “BezBileta”). Як і ў пастаноўцы “Ёлка У”, Іназемцаў прымяніў да спектаклю прынцып прасторавай драматургіі, зрабіўшы галоўнай арэнай падзей, галоўным персанажам і галоўнай канцэпцыяй усяго дзеяння звычайную пажарную заслону.
Так пра што ж распавядае гэтая непарыўная сувязь відэа, музыкі і цялеснага выказвання?
Увесь спектакль побач са мной сядзела жанчына, якая шмат чула пра працы Вячаслава Іназемцава, але паглядзець пастаноўку прыйшла ўпершыню. Мы увесь час шапталіся, спрабуючы разгадаць сімволіку рэжысёра. Галоўным, вядома ж, стала пытанне “Што?” і “Пасля чаго?” паказвае нам аўтар. Маёй суседцы здалося, што гаворка ідзе пра “канец свету і смерць чалавека, а таксама пра яго існаванне пасля”. Я ж ўбачыла разважанні Іназемцава аб тым, што адбываецца з асобай пасля яе з'яўлення на свет, пасля нараджэння. Я не бяруся сцвярджаць, што маё разуменне праўдзівае і дакладнае, але мне хацелася б падзяліцца ім з вамі. Тым больш, што пасля спектакля людзі, з якімі мы размаўлялі ў фае, абмяркоўваючы пастаноўку, так і казалі, маўляў “Іназемцава кожны разумее так, як хоча. А мы вось пачакаем, што вы напішаце. Вельмі цікава, што ў вас атрымалася ўбачыць і зразумець”.
Карціна свету, прадстаўленая Іназемцевам, заўсёды няроўная і месцамі шакуе, таму што рэжысёр, відавочна, любіць абуджаць публіку ад роздумаў і рэфлексій, перарываючы “сон” то раптоўным з'яўленнем чалавека-маскі, то акцёрамі якія мітусяцца па зале і гучна грукаюць у зачыненыя дзверы. То, раптам, з цемры з'яўляюцца школьніцы, якія звоняць у званочак, апранутыя ў сукенкі і фартухі, то ў глядацкі натоўп выходзіць старац на хадулях, у барадзе і з мячом.
Варта адзначыць, што гульня з прасторай, святлом і гукам сапраўды трывожыла гледачоў. Так, напрыклад, спектакль меў два пачаткі. У першы раз сцэна адкрылася публіцы ў халодным святле роўна на пяць хвілін.
На падлозе варушылася “біямаса”, вытканая з людзей, ад якой аддзялілася слабая істота, запаліла паходню, і агонь згас за пажарнай заслонай, якая спусцілася на падлогу . Так нарадзіўся чалавек. У зале стала цёмна, ціха, публіка заварушылася, ніхто не ведае што рабіць, пляскаць у далоні або пакорліва чакаць наступнай правакацыі. “Жах!” — выкрыквае хтосьці з залы і на апушчанай жалезнай пажарнай заслоне з'яўляецца пульсуючая чырвоная кропка. Апладысменты. Так пачаўся працяг “…Пасля”.
Калі спрабаваць інтэрпрэтаваць сімволіку пастаноўкі, то я вазьму на сябе смеласць выказаць здагадку, што гаворка ў спектаклі ідзе, усё жа, аб станаўленні асобы чалавека пасля яго з'яўлення матэрыі свету. Зараз чалавеку прыйдзецца перажываць мітусню сваёй неспакойнай прыроды. У целавых выказваннях акцёраў, відавочна, чытаюцца перажыванні асобай розных траўм.
Гэта і траўма нараджэння, траўма першага сексуальнага досведу, рэфлексіўных перажыванняў, пераходу з адной узроставай катэгорыі ў іншую. Гэтае перажыванне экзістэнцыяльнага болю і пустэчы, кволыя спробы разумець і святкаваць жыццё, пошукі палёгкі, як ва ўнутранай абалонцы самасці, так і ў кантакце і суперажыванні свету з іншымі людзьмі.
Гэтае цяжкае існаванне асобы ў свеце тонкіх гульняў “гвалту і ўлады” у эпоху “даросласці” і сталасці, бездапаможнае супрацьстаянне грамадству спажывання і візуальнага засілля бясконцых шоў. Жыццё падобнае на вялікае тэлевізійнае talk-show, дзе часам цяжка зразумець, якая ж роля тут належыць табе (бо нездарма з'явіўся клоўн у блёстках, які шчодра сыпаў мішурой па баках, рагатаў громам і дыктаваў публіцы, як яго варта сустракаць, пасылаючы на сцэну надпіс “апладысменты” у патрэбны яму час).
Жыццё вачыма “…Пасля” — гэтае вялікае кіно. Магчыма, калі яго надгледзець да канца, цябе і папусціць. Магчыма, стане трохі лягчэй. Табе кажуць — “Прыкінься героем васьмібітнай гульні накшталт Super Mario, шукай бабло, грабі бабло, будзь на хвалі, паскорся, інакш чарговая хваля пройдзе міма цябе!” — і ты гуляеш па правілах. Альбо цябе з намі няма.
Як і ўсіх, хто побач, цябе ў гэтай гульні чакаюць узлёты і падзенні, прыпадкі бяссілля, моманты славы і ўсё, чым поўнае жыццё любога асобнага чалавека. Можна узваліць на сябе ролю кіруючага, можна пакорліва скарыцца ў ролі таго, кім кіруюць, можна звяртацца за адказамі да традыцый,якія не паддаюцца часу, можна быць баязліўцам, а можна прыкінуцца, што ты і ўсё, што ёсць у табе і па-за табой — гэта проста расказаная кімсьці гісторыя, кіно, спектакль… усё адно. Можна наогул зрабіць выгляд, што свет — гэта матрыца і цябе ў ёй няма. Нас няма. Нас не было і не будзе пасля.
Пасля таго, як завяршыўся спектакль і святло ў зале загасла, па зале пабеглі ўжо знаёмыя гледачу школьніцы. Зараз іх было шмат. Акцёры, завяршыўшы другі фінал пастаноўкі, павольна спаўзлі ў глядацкую залу, і ўжо вышлі адтуль толькі ў фае, дзе публіку чакаў трэці фінал. Сапраўды апошні. Гэта была невялікая, але пераканаўчая музычная кропка п'есы. Граў гурт “ПЛАТО”.
Віталік Артыст чамусьці выкрыкнуў некалькі радкоў з дзіцячага вершыка пра "Получи, фашист, гранату! Распишись за пулемет!" и выйшаў прэч. Хутчэй за ўсё, гэта была нечаканая для самаго Віталіка спантанная публічная рэфлексія . Наўрад ці, у планах Іназемцава были вершыки пра фашыстаў і гранаты.
Пасля, і гледачы і акцёры перамясціліся зноў да сцэны, каб завяршыць прадстаўленне традыцыйным рытуалам воплескаў. На гэтым усё і скончылася.
У грымёрцы артысты радаваліся і горача абмяркоўвалі спектакль.
"На што вам ведаць пра што гэты спектакль? Пастарайцеся развіць глыбіню свайго успрыняцця, выйдзіце за межы звычайнага і знайдзіце ў тым, што убачылі асабліы, ваш інтымны сэнс, знайдзіце ў сабе свой асабісты водгук на тое, што адбываецца. Нашто вам тлумачэнні?" - спытаў нас Міхаіл Умпіровіч, які граў ролю "выбранага", аднаго з чатырох героеў, якія увасаблялі нас з вамі. Людзей.
А вось рэзультат абсалютнай творчай атдачы: гузак на ілбе ў актрысы Святланы.
Ля дзвярэй у залу мы заўважылі дзвюх дзяўчат, якія кранальна схаваліся ў абдымках адна у адной і ціхенька плакалі.
“Гэта што такое… мы нічога не зразумелі. Мы перажылі такое… Гэта цяжка растлумачыць словамі. Нам хлопчык “нарадзіўся ў рукі”. Ён споўз прама на нас. Са сцэны. У мяне ніколі такога не было, — кажа дзяўчына. — Я не разумею, чаму плачу. Мы сядзелі ў першым радзе і адчувалі такое моцнае! Такія эмоцыі! Я не ведаю, як пасля гэтага наогул далей жыць”.
“Гэта праўда, — дадае іншая дзяўчына, якую мы сустрэлі ля выхаду, — Пастаноўкі Іназемцава, калі і даступныя чалавеку інтэлектуальна, то вельмі яскрава ўспрымаюцца эмацыйна. Я так рада, што людзі ходзяць на гэтыя спектаклі! Многія перажываюць шок пасля прагляду, хтосьці нічога не разумее і сыходзіць збянтэжаным, але ў любым выпадку, ніхто не застаецца раўнадушным. Гэта моцнае культурнае ўзрушанне. Шкада, што тэатр Інжэст не вельмі папулярны ў нас. Ён заслугоўвае значна большай увагі. Беларуская публіка часта гультаяватая і не разумее, што губляе, калі не ходзіць на спектаклі”.
Еўрарадыё настойліва рэкамендуе забыцца на ляноту і бяздзейнасць і больш пільна назіраць за тым, што адбываецца ў беларускім арт-полі. Падрабязней пра тэатр “Інжэст” вы можаце дазнацца тут.