Іран можа атрымаць матэрыял для ядзернай боегалоўкі ў кастрычніку — СМІ

Тэгеран запэўнівае, што не мае намеру ствараць ядзерную зброю / РІА "Новости​"
Тэгеран запэўнівае, што не мае намеру ствараць ядзерную зброю / РІА "Новости​"

Цягам найбліжэйшага месяца Іран можа атрымаць матэрыял, якога хопіць для вырабу адной ядзернай боегалоўкі.

Пра гэта піша The New York Times са спасылкай на даклад Інстытута міжнароднай бяспекі.

Іран яшчэ ніколі не быў так блізкі да стварэння ядзернай зброі, як цяпер, лічыць выданне. Дастатковую колькасць матэрыялу для вытворчасці другой бомбы краіна здольная атрымаць у тэрмін да трох месяцаў, а трэцяй — праз пяць.

Значна больш часу ў краіны пойдзе на распрацоўку тэхналогіі дастаўкі боегалоўкі да мэты. Навукоўцы Ірана працуюць над гэтай задачай больш за 20 гадоў.

Пры гэтым улады Ірана неаднаразова запэўнівалі сусветную грамадскасць у тым, што ядзерная праграма краіны носіць выключна мірны характар, нагадвае NYТ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі