Іран запусціў ракеты па Ізраілі
Запуск іранскіх ракет
Увечары 1 кастрычніка Іран запусціў ракеты па Ізраілі. На ўсёй тэрыторыі краіны была абвешчана паветраная трывога.
Чакалася, што балістычных ракет будзе да 250 ці нават 500. Па звестках ЦАХАЛ, аказалася каля 180. Ізраільская супрацьпаветраная абарона большасць з іх перахапіла. Загінулых сярод ізраільцян няма.
Маштабная іранская атака ракетамі і дронамі на Ізраіль адбылася ўначы 14 красавіка. Тады ізраільцяне і іх саюзнікі збілі амаль усе з соцень ракет і дронаў, ахвяр не было. Цяпер Іран нанёс удар пасля пачатку наземнай аперацыі Арміі абароны Ізраіля на поўдні Лівана.
Іран лічыць свой удар па Ізраілю "законным адказам на парушэнне суверэнітэту краіны". Відаць, маецца на ўвазе ліквідацыя лідараў ХАМАС і "Хезбалы", іранскіх генералаў, афіцэраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.