Ірына Курачкіна заваявала золата Еўрагульняў у вольнай барацьбе

Ірына Курачкіна заваявала золата Еўрагульняў у вольнай барацьбе

Ірына Курачкіна ў пятніцу заваявала золата Еўрагульняў у вольнай барацьбе ў катэгорыі да 57 кілаграмаў. У фінальным паядынку беларуска перамагла Мімі Хрыставу з Балгарыі — 10:0. Гэта ўжо 20-ы залаты медаль беларускіх спартсменаў (агулам узнагарод 56).

"Для мяне кожная перамога — галоўная, — кажа ў інтэрв'ю sb.by Курачкіна. — Таму што яна выказвае сабой нейкі этап у жыцці і кар'еры, становіцца прыступкай да новых дасягненняў. Нейкі медаль дае ўрок, іншы — прыносіць разгрузку... Я радая таму, што мы дасягнулі чарговай вяршыні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі