"Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за выбухі ў Дамаску і Хомсе
Адказнасць за серыю выбухаў на поўдні Дамаска ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава". Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.
Паведамляецца, што два тэрарысты-смяротнікі падарвалі сябе ў паўднёвым раёне Дамаска, населеным пераважна мусульманамі-шыітамі. Перад гэтым там выбухнуў замініраваны аўтамабіль.
Інфармагентцва AFP паведамляе, што ад выбухаў у Дамаску загінулі не менш за 30 чалавек.
Таксама "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за выбухі ў Хомсе. Там выбух адбыўся каля прыпынку мікрааўтобусаў. Пры гэтым загінулі не менш за 57 чалавек.