ІТ-кампаніі сыходзяць, валюты не хапае — вінаватыя пратэсты?
Непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў міжнароднай супольнасцю, пратэсты, забастоўкі, рэпрэсіі і адключэнне інтэрнэту — вынікам усяго гэтага можа стаць страта ІТ-галіны. Бо шмат якія кампаніі заявілі пра намер пераехаць у іншыя краіны. Калі дадаць да гэтага праблемы з экспартам, то будучыня беларускай эканомікі і, як вынік, узроўню жыцця выглядае не вельмі аптымістычнай.
Дзеянні ўлады ці масавыя пратэсты прывялі да такой сітуацыі? Што чакае эканоміку краіны? Ці ёсць спосабы ўратаваць сітуацыю і якія?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць акадэмічны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова і старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.