Італьянец наўмысна заразіў ВІЧ 30 жанчын і атрымаў 24 гады турмы
Італьянскі бухгалтар Валентына Талута асуджаны на 24 гады турмы за наўмыснае заражэнне 30 жанчын вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ). Як паведамляе ВВС, 33-гадовы мужчына займаўся неабароненым сэксам сама меней з 53 жанчынамі, пасля таго як у 2006 годзе ў яго выявілі ВІЧ. Малодшай з яго партнёрак было 14 гадоў, калі яны пазнаёміліся.
Бухгалтар шукаў сабе ахвяраў у сацыяльных сетках і на сайтах знаёмстваў. Ён быў арыштаваны ў лістападзе 2015 года.
Жанчынам, якія прасілі яго выкарыстаць прэзерватыў, Талута казаў, што мае алергію і што ён толькі што прайшоў тэст на ВІЧ. Калі ж некаторыя з яго партнёрак даведваліся, што інфікаваныя, ён адмаўляў, што сам мае вірус. Ад жанчын, якіх ён інфікаваў, заразіліся яшчэ трое мужчын і адно дзіця.