Ізраіль ліквідаваў яшчэ аднаго камандзіра "Хезбалы"

Ізраіль працягвае ліквідацыю камандзіраў "Хезбалы"

Ізраіль працягвае ліквідацыю камандзіраў "Хезбалы" / Reuters

Ізраіль ліквідаваў у Ліване яшчэ аднаго камандзіра "Хезбалы". Мухамад Хусейн Сурур камандаваў падраздзяленнем беспілотнай авіяцыі. Спачатку пра ліквідацыю паведаміла Армія абароны Ізраіля, а пасля прызнала "Хезбала".

Сурур быў дасведчаным камандзірам, а ў "Хезбалу" прыйшоў яшчэ ў 1980-я. У апошнія гады займаўся развіццём беспілотнай авіяцыі, адказваў за вытворчасць дронаў. Ён загінуў у сталіцы Лівана Бейруце ў выніку кропкавага ракетнага ўдару па кватэры, у якой знаходзіўся.

Днямі ў Бейруце такім жа ўдарам быў ліквідаваны кіраўнік ракетных сіл "Хезбалы".

Ізраіль ліквідаваў яшчэ аднаго камандзіра "Хезбалы"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі