Ізраільскія вайскоўцы прарвалі лінію абароны ХАМАС на поўначы сектара Газа

На поўначы сектара Газа

На поўначы сектара Газа / twitter.com/idfonline

Ізраільскія вайскоўцы прарвалі лінію абароны ХАМАС на поўначы сектара Газа. Гэтаму паспрыялі разведданыя і скаардынаваныя ўдары з паветра, мора і сушы. Пра гэта заявілі ў сераду ў Арміі абароны Ізраіля. Там сцвярджаюць, што "наземная аперацыя адбываецца ў адпаведнасці з планам".

Поўнай інфармацыі пра баявыя дзеянні і тэрыторыю, якую ўжо кантралюе ізраільская армія, няма. Мяркуецца, што паўночная частка сектара Газа будзе адрэзаная ад поўдня, акружаная і паступова зачышчаная ад тэрарыстаў. ХАМАС публікуе відэа нападаў на ізраільскіх вайскоўцаў, на бронетэхніку з падземных тунэляў. Таксама выкарыстоўваюцца дроны, з якіх скідаюць боепрыпасы. ЦАХАЛ паведамляў, што за няпоўныя два дні ў баях з тэрарыстамі ХАМАС у сектары Газа загінулі 15 вайскоўцаў.

Армія абароны Ізраіля раскрывае разведданыя, якія даказваюць выкарыстанне рэсурсаў грамадзянскага насельніцтва ў Газе тэрарыстычнай арганізацыяй ХАМАС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі