J:морс прадае канцэрт. Грошы пойдуць на дапамогу Максу Алейнікаву
Музыкі выставілі на інтэрнет-аукцыён свой акустычны сэт, які пройдзе дома ці ў офісе пераможцы.
Па словах лідара гурта Уладзіміра Пугача, музыкі ўжо пералічылі пэўную суму на дабрачынныя рахункі Алейнікава. Аднак даведаліся, што грошай, сабраных на лячэнне прадзюсара, пакуль мала. Таму вырашылі дапамагчы яшчэ.
"Мы з Максам з розных тусовак, але ведаем адзін аднаго вельмі даўно, — кажа Пугач. — У свой час мы шмат часу праводзілі разам і заўсёды знаходзілі агульную мову. Веру, што шанцы на шчаслівы фінал у гэтай гісторыі яшчэ ёсць".
Прыватны канцэрт J:морс адбудзецца ў абмен на квітанцыю пра выплату грошай на дабрачынныя рахункі Макса Алейнікава. Грошы можна пералічыць і без удзелу ў таргах. Аўкцыён працягнецца да 18 жніўня.
Нагадаем, на пачатку жніўня ў прадзюсара адбыўся рэцыдыў гепатыту С. Алейнікаў знаходзіцца ў цяжкім стане. Сям'я патраціла ўсе грошы на яго лячэнне. Апошняя надзея — найноўшая амерыканская распрацоўка, якая каштуе 90 тысяч еўра. З умовамі аўкцыёну можна пазнаёміцца тут.
Паводле tut.by